Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бахрэйне 2 забітых у выніку разгону дэмантсрацыі


Паведамляецца пра двух забітых у Бахрэйне ў часе панядзелкавых дэманстрацыяў, натхнёных падзеямі ў Эгіпце.

Пратэстоўцы былі забітыя ў часе сутыкненьняў з паліцыянтамі ў вёсцы Манама на ўсходзе ад сталіцы краіны.

Паліцыя сёньня ўжыла сьлезацечны газ для разгону людей, якія сабраліся каля будынку шпіталю, дзе памёр адзін з удзельнікаў пратэстаў.

Бахрэйн – манархічная краіна з суніцкай дынастыяй, у якой шыіты складаюць бальшыню.

Дэманстранты заяўляюць, што не маюць на мэце зрынуць манархію, але патрабуюць больш палітычных свабодаў.
XS
SM
MD
LG