Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў пачынае візыт у Лёндан


Міністар замежных справаў Расеі распачынае сёньня свой двухдзённы візыт у Вялікую Брытанію. Сяргей Лаўроў мае правесьці перамовы з прэм'ер-міністрам Дэйвідам Кэмэранам і сваім калегам Уільямам Гэйгам. Лаўроў рыхтуе глебу для візыту Кэмэрана ў Расею сёлета.

Гандлёвыя сувязі паміж Вялікай Брытаніяй і Расеяй моцныя, але стасункі паміж краінамі сталі больш напружаныя пасьля шэрагу дыпляматычных скандалаў. Расея так і не пагаджаецца на экстрадыцыю галоўнага падазраванага ў атручваньні ў Лёндане ў 2006 годзе Аляксандра Літвіненкі – крытыка Крамля, былога расейскага афіцэра бясьпекі. Апошні скандал зьвязаны з тым, што Расея не дала дазволу на ўезд карэспандэнта брытанскай газэты "Guardian".
XS
SM
MD
LG