Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Днём Любові павіншуюць тых, хто сядзіць за любоў да Беларусі


Маладафронтаўцы заклікалі 14 лютага а 10 раніцы сабрацца на прыступках КДБ, ля ўваходу ў будынак, дзе прымаюць перадачы для зьняволеных, і прынесьці свае паштоўкі для палітвязьняў.

Пяцёра маладафронтаўцаў сустракаюць дзень сьвятога Валянціна за кратамі. Гэта лідэр "Маладога фронту" Зьміцер Дашкевіч, яго намесьнікі Наста Палажанка і Алесь Кіркевіч, адзін зь лідэраў менскай арганізацыі Ўладзь Яроменак і Эдуар Лобаў. Віншаваць паштоўкамі ўдзельнікі акцыі зьбіраюцца ўсіх палітычных зьняволеных, распавёў актывіст арганізацыі Мікола Дземідзенка:

"Мы зьбіраемся віншаваць усіх палітвязьняў, якія знаходзяцца за кратамі. затрыманых 19 сьнежня. Мы павіншуем і Міколу Аўтуховіча. 8 лютага споўнілася два гады як ён находзіцца за кратамі. Нашых маладафронтаўцаў, тых, хто знаходзіцца не ў СІЗА КДБ мы таксама павіншуем з гэтым сьвятам. Але мы абралі СІЗА КДБ, бо гэта зараз такое сымбалічнае месца, там зьбіраюцца сваякі арыштаваных, якія знаходзяцца ў "амэрыканцы". Разам зь імі мы падпішам гэтыя паштоўкі".
Мы будзем выказваць сваю салідарнасьць зь людзьмі, якія знаходзяцца за кратамі менавіта за любоў да Беларусі

Маладафронтаўцы вырашылі не праводзіць сёлета шэсьце на дзень сьвятога Валянціна. У мінулыя гады акцыю жорстка разганялі супрацоўнікі міліцыі, актывістаў затрымлівалі. Яны вырашылі сканцэнтраваць свае намаганьні на падрыхтоўцы да Дня Волі і "Чарнобыльскага шляху".

"Мы зьбіраемся прыйсьці да КДБ, дзе якраз будуць знаходзіцца сваякі палітзьняволеных, якія прыйдуць перадаваць перадачы. Разам зь імі мы хочам падпісаць "валянцінкі" для тых, хто знаходзіцца за кратамі. Павіншаваць іх са сьвятам, падзякаваць за любоў да Беларусі. У гэтым годзе мы праводзім сьвяткаваньне пад адным лёзунгам –"Люблю Беларусь". Мы будзем выказваць сваю салідарнасьць зь людзьмі, якія знаходзяцца за кратамі менавіта за любоў да Беларусі", – распавёў Мікола Дземідзенка.

12 лютага супрацоўнікі КДБ і міліцыі канфіскавалі ў майстэрні маладога скульптара 8 статуэтак для пераможцаў маладафронтаўскай прэміі "Люблю Беларусь". Паводле Дземідзенкі, іх давялося замяніць дыплёмамі. Пазьней маладафронтаўцы зьбіраюцца зноў вырабіць гэтыя статуэткі і ўручыць сваім ляўрэатам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG