Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антыўрадавыя пратэсты ў Емене працягваюцца


У Емене трэцьці дзень запар працягваюцца пратэсты апазыцыі з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Алі Абдулы Салеха.

Бальшыня пратэстоўцаў – студэнты. Паліцыя не дазволіла дэманстрантам дайсьці да Цэнтральнай плошчы сталіцы Емена – Саны.

Прэзыдэнт Салех, які кіруе краінай больш як 30 гадоў, раней абвясьціў, што не будзе выстаўляць сваю кандыдатуру на наступных выбарах, аднак пратэстоўцы патрабуюць ягонай неадкладнай адстаўкі.
XS
SM
MD
LG