Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: напад на паліцэйскі пастарунак


Група баевікоў абстраляла паліцэйскі пастарунак з адміністрацыйнага будынку, які знаходзіцца недалёка. Гэта адбылося ў горадзе Кандагары на поўдні Аўганістану. На месцы інцыдэнту таксама чуліся выбухі. Паводле апошніх дадзеных, загінулі тры чалавекі, у тым ліку двое паліцыянтаў. Яшчэ 26 чалавек былі параненыя.

Кандагар зьяўляецца важным стратэгічным пунктам, паколькі там базуецца вялікая колькасьць удзельнікаў руху Талібан.
XS
SM
MD
LG