Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 12-13 лютага


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

СЬНЕЖНА...


...і марозна. Тэмпэратура: -15 – -2 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


12 лютага

Дзіцячы літаратурны ранішнік з удзелам Віктара Жыбуля, Веры Бурлак і Андрэя Хадановіча: "Дзіця – разгорнутая кніга". Менск, праспэкт Незалежнасьці, 37А, 14.30 – 16.00.

Першыя "Ў"годкі кнігарні "логвінаЎ". Выступ літаратурных знакамітасьцяў, бард-канцэрт, прэзэнтацыя новых кнігаў выдавецтва "Логвінаў", конкурсы з падарункамі. Праспэкт Незалежнасьці, 37А, пачатак а 16.00.

13 лютага


Канцэрт у падтрымку касьцёла Сьв. Язэпа. У тэатральнай залі Чырвонага касьцёлу, пачатак а 18:00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


12 лютага

Мясцовыя выбары ў Абхазіі.

Прафсаюзы і апазыцыя зьбіраюцца наладзіць марш у Альжыры.

13 лютага

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Наві Пілэй пачынае сямідзённую паездку ў Расею.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


12 лютага

У 1798 пакінуў гэты сьвет Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, апошні польскі кароль і вялікі князь літоўскі.

У 1809 нарадзіліся Чарлз Дарвін, аўтар тэорыі эвалюцыі, і Абрагам Лінкальн, амэрыканскі прэзыдэнт, які скасаваў рабства ў ЗША.

У 1910 адбылася першая пастаноўка тэатральнай групы Ігната Буйніцкага, які лічыцца заснавальнікам беларускага нацыянальнага тэатру.

13 лютага

У 1705 нарадзілася пісьменьніца, асьветніца і драматург Уршуля Радзівіл.

У 1973 нарадзіўся паэт Андрэй Хадановіч.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


12 лютага

Масьленіца ў Грэцыі.

МІНУС 365:


Кітайскі Новы год у Менску.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Сто пудоў адзіноты больш чым пацягне ліфт
За акном то зьліва то пролівень то залева
Ходзяць думкі налева і ўлева схіляюць шрыфт
І пішу пачынаючы з рыфмаў справа налева

Сёньня дзень і ноч пагадзіліся на нічыю
І ніякай нябеснай манны максымум манка
А назаўтра вечар з раніцы зуб даю
Гэта восень будзе вільготнай як німфаманка

Гэта восень будзе вільготнаю сто пудоў
Нібы горла не прасыхацьме да небакраю
Але будзь я нават нэграм пахілых гадоў
Я вазьму тэлефон і скажу што цябе кахаю".


Андрэй Хадановіч, "Сто пудоў адзіноты".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG