Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвет рэагуе на зьмену ўлады ў Эгіпце


Лідэры краінаў сьвету віталі рашэньне прэзыдэнта Эгіпту Хосьні Мубарака і заклікалі краіну рухацца да дэмакратыі.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн вітаў рашэньне Мубарака і заявіў, што правы эгіпцянаў “павінны шанавацца”. Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сёньня выступіць з заявай адносна сытуацыі ў Эгіпце.

Вышэйшая прадстаўніца Эўразьвязу ў замежных справах Кэтрын Эштан таксама вітала рашэньне Мубарака аб адстаўцы, і заявіла, што “ён прыслухаўся да голасу эгіпецкага народу”.

Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэвід Камэрун заклікаў Эгіпет перайсьці да цывільнага кіраваньня і ствараць “адкрыты, дэмакратычны і свабодны Эгіпет”.

Канцлер Нямечычыны Ангэла Мэркель назвала гэта “гістарычным момантам зьменаў” і заклікала Эгіпет паважаць мірную дамову з Ізраілем.

Ізраіль выказаў надзею на тое, што зьмена ўлады ў Каіры не парушыць мірныя дачыненьні паміж дзьвума краінамі.

Адстаўку Хосьні Мубарака вітаў прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінеджад.

Адстаўку Мубарака сьвяткуюць на вуліцах жыхары Тунісу, Паласы Газы, Лібану.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун ізноў заклікаў да “адкрытага, мірнага і ўпарадкаванага” пераходу да дэмакратыі ў Эгіпце.
XS
SM
MD
LG