Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваякі палітзьняволеных зьвярнуліся да Мядзьведзева


Зварот перадалі праз расейскага амбасадара ў Беларусі Аляксандра Сурыкава.
Зварот перадалі праз расейскага амбасадара ў Беларусі Аляксандра Сурыкава.
Сёньня сваякі беларускіх палітвязьняў зьвярнуліся зь лістом да прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева.

Яны перадалі свой зварот праз расейскага амбасадара ў Беларусі Аляксандра Сурыкава. Расейскі дыплямат прыняў Вольгу Бандарэнку, Мілану Міхалевіч і Марыну Адамовіч (Статкевіч).

У лісьце да кіраўніка Расеі сваякі зьняволеных у прыватнасьці пішуць:

«Мы просім вас зрабіць усё магчымае, каб прымусіць беларускія ўлады адумацца. Яны запусьцілі махавік рэпрэсіяў, які сёньня перамолвае лёсы тысяч людзей у Беларусі. Арыштаваныя кандыдаты ў прэзыдэнты, іхныя давераныя асобы, журналісты і моладзевыя актывісты ні ў чым не вінаватыя. Яны павінны быць вызваленыя, зь іх павінны быць зьнятыя абсурдныя і жудасныя абвінавачваньні».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG