Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран: апазыцыйнага лідэра пасадзілі пад хатні арышт


Сайт іранскага апазыцыйнага лідэра Мэхдзі Карубі паведамляе, што яго пасадзілі пад хатні арышт за заклікі да акцыяў у падтрымку антыўрадавых выступаў у Эгіпце.

Паведамляецца, што ўваход у дом Карубі ў Тэгеране ахоўваюць супрацоўнікі службы бясьпекі, да яго не пускаюць сваякоў.

Карубі і яшчэ адзін апазыцыйны лідэр Мір Хасэйн Мусаві прасілі дазволу на правядзеньне 14 лютага акцыі ў падтрымку падзеяў у Эгіпце і Тунісе. Улада такога дазволу не дала, назваўшы плянаваны мітынг палітычным.
XS
SM
MD
LG