Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мюнхэнская канфэрэнцыя працягваецца


У Мюнхэне працягвае працу міжнародная канфэрэнцыя ў праблемах бясьпекі. У цэнтры ўвагі застаецца сытуацыя ў Эгіпце і іншых арабскіх краінах. Сёньня канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заклікала да мірнай перадачы ўлады ў Эгіпце. Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун адзначыў, што хваляваньні ў арабскім сьвеце выкліканыя сацыяльнай няроўнасьцю, карупцыяй і недахопам дэмакратыі.

Сярод іншых тэмаў абмеркаваньня – барацьба з распаўсюджваньнем ядзерная зброі, праблемы рэгіянальнай бясьпекі, супрацьстаяньне тэрарызму і экстрэмізму.
XS
SM
MD
LG