Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр зьняволены Гуантанама


У вязьніцы на амэрыканскай вайсковай базе ў Гуантанама памёр адзін з падазраваных у тэрарызьме. Вайсковае камандаваньне ЗША паведаміла, што 48-гадовы Авал Гюль раптоўна памёр у чацьвер увечары пасьля заняткаў у трэнажорнай зале. Папярэдне сьцьвярджаецца, што сьмерць наступіла з натуральных прычынаў.

Гюль знаходзіўся ў Гуантанама з 2002 году. Яго абвінавачвалі ў датычнасьці да дзейнасьці аўганскіх талібаў і "Аль-Кайды". Ён стаў сёмым зьняволеным Гуантанама, які памёр у турме ад моманту яе адкрыцьця ў студзені 2002 году.
XS
SM
MD
LG