Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна заяўляе пра эўрапейскія прыярытэты


У часе афіцыйнага візыту ў Варшаву ўкраінскі прэзыдэнт Віктар Януковіч заявіў, што прыярытэтам замежнай палітыкі яго краіны з’яўляецца інтэграцыя з Эўразьвязам. Польскі прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі паведаміў, у прыватнасьці, што разам са сваім украінскім калегам яны абмеркавалі плян бязьвізавага пагадненьня паміж ЭЗ і Ўкраінай. Польшча і Ўкраіна таксама падпісалі “дарожную мапу” падрыхтоўкі да футбольнага чэмпіянату 2012 году, які краіны прымаюць супольна.

Браніслаў Камароўскі таксама выказаўся пра неабходнасьць далейшага вырашэньня чарнобыльскай праблемы, адзначыўшы, што яна ня можа быць толькі праблемай Украіны і Беларусі. Януковіч запрасіў Камароўскага на канфэрэнцыю ў справе ядзернай бясьпекі, якая будзе прымеркаваная да 25-годзьдзя чарнобыльскай катастрофы.
XS
SM
MD
LG