Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане зацьверджаныя папраўкі ў Канстытуцыю


Нурсултан Назарбаеў падпісаў папраўкі у канстытуцыйныя законы, якія дазваляюць яму прызначаць дату пазачарговых прэзыдэнцкіх выбараў. Раней пасьля адпаведнага рашэньня Канстытуцыйнага суду Назарбаеву прыйшлося адмовіцца ад ідэі працягнуць свае паўнамоцтвы да 2020 году праз рэферэндум. Чарговыя выбары прэзыдэнта павінны адбыцца ў краіне ў 2012 годзе, аднак цяпер Назарбаеў можа прызначыць іх раней – ужо на красавік-травень сёлета. У выпадку яго пераабраньня ён кіраваў бы краінай да 2016 году.
Казахская апазцыя ўжо заявіла пра свой намер вылучыць на пазачарговыя выбары адзінага кандыдата. 70 гадовы Назарбаеў кіруе Казахстанам больш як два дзесяцігодзьдзі.
XS
SM
MD
LG