Эўрапейская камісія прапанавала дадатковы спосаб праверкі авіяпасажыраў ў межах захадаў супрацьдзеяньня тэрарызму. Аўтары ініцыятывы плянуюць абавязаць авіякампаніі, якія працуюць на эўрапейскіх напрамках, перадаваць на запатрабаваньне ўладаў той ці іншай краіны ўсю неабходную інфармацыю пра пасажыраў, уключна з зьвесткамі, дзе і якім чынам быў набыты квіток на рэйс.
Эўразьвяз падкрэсьлівае, што ўсе асабістыя дадзеныя будуць надзейна абароненыя.
Эўразьвяз падкрэсьлівае, што ўсе асабістыя дадзеныя будуць надзейна абароненыя.