Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікаюць урад Эгіпту правесьці новыя выбары


Пераход Эгіпту да дэмакратыі і падрыхтоўка свабодных выбараў павінны пачацца “неадкладна”, -- заявіў прэзыдэнт ЗША Барак Абама.

У заяве аб сытуацыі ў Эгіпце Абама адзначыў, што прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак у часе тэлефоннай размовы зь ім ў аўторак увечары прызнаў неабходнасьць дэмакратычных зьменаў у краіне.

Раней Мубарак заявіў у тэлезвароце, што ня будзе балятавацца на новы тэрмін на выбарах кіраўніка краіны, заплянаваных на верасень гэтага году.

Але Мубарак падкрэсьліў, што застанецца на сваёй пасадзе да правядзеньня выбараў, каб не дапусьціць нестабільнасьці ў краіне. Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі Хосьні Мубарака.
XS
SM
MD
LG