Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН заклікае Беларусь вызваліць палітзьняволеных


Генэральны сакратар ААН Пан Кі Мун выказаў занепакоенасьць перасьледам палітычных апанэнтаў беларускімі ўладамі і заклікаў афіцыйны Менск вызваліць журналістаў, апазыцыйных кандыдатаў і іх прыхільнікаў, якія былі затрыманыя пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Пра гэта заявіў на брыфінгу ў Нью-Ёрку прэсавы сакратар генэральнага сакратара ААН Фархан Хак.

Пан Кі Мун выступіў з аналягічным заклікам да беларускіх уладаў "у мінулым месяцы, пасьля перамогі Аляксандра Лукашэнкі на сьнежаньскіх выбарах", – падкрэсьліваецца на сайце арганізацыі.
XS
SM
MD
LG