Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: Мубарак зьбіраецца кіраваць да восені


Прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак заявіў у тэлезвароце, што ня будзе балятавацца на новы тэрмін на выбарах кіраўніка краіны, заплянаваных на верасень гэтага году.

У сваім выступе Мубарак падкрэсьліў, што застанецца на сваёй пасадзе да правядзеньня выбараў, каб не дапусьціць нестабільнасьці ў краіне. Ён заявіў, што новапрызначаны ўрад будзе весьці перамовы з прадстаўнікамі апазыцыі.

Сотні тысяч мітынгоўцаў, якія слухаюць прамову прэзыдэнта на цэнтральнай плошчы краіны, рэагуюць абуранымі воклічамі.

Раней сёньня лідэр апазыцыі Мухамэд эль-Барадэй заклікаў Мубарака сысьці ў адстаўку да пятніцы, каб прадухіліць праліцьцё крыві.

Цягам пратэстаў, якія пачаліся тыдзень таму, паводле зьвестак ААН, загінулі каля 300 чалавек, каля 3 тысяч былі параненыя.
XS
SM
MD
LG