Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва Нацыянальнага сходу адказала ПАРЭ


Кіраўніцтва беларускага парлямэнту ў панядзелак адрэагавала на прынятую 27 студзеня Парлямэнцкай асамблеяй Рады Эўропы рэзалюцыю «Аб сытуацыі ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў».

У апублікаванай на сайце Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу заяве гаворыцца, што «незбалянсаваны і дэструктыўны характар рэзалюцыі не спрыяе разьвіцьцю ўзаемапаразуменьня паміж Нацыянальным сходам і ПАРЭ».

У заяве прэзыдыюму Савету Рэспублікі і Савету Палаты прадстаўнікоў, у прыватнасьці, адзначаецца, што практыка кантактаваньня з сувэрэннай дзяржавай мовай санкцыяў, неабгрунтаваных абвінавачваньняў і перадузятых ацэнак цалкам вычарпала сябе і даказала сваю беспэрспэктыўнасьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG