Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крысьціна Шацікава пойдзе на допыт у КДБ


Крысьціна Шацікава
Крысьціна Шацікава
Магілёўская праваабаронца грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Крысьціна Шацікава атрымала позву ў КДБ. На допыт яе выклікае опэрупаўнаважаны спэцслужбы Рошчын А.Г. Позву актывістцы прынесьлі на адрас пражываньня ў Магілёве. У ёй пазначана, што яе выклікаюць як сьведку.

Шацікава: «У лісьце аб атрыманьні позвы я напісала, што абавязкова прыйду, рыхтуйце каву. Мае дзеці аднак ня надта ўспрымаюць жарты з гэтай арганізацыяй. Як толькі яны даведаліся, куды мама заўтра пойдзе, ўсчалі гістэрыку. Яны памятаюць чым скончыўся мой візыт у КДБ 23 сакавіка 2007 году. Пасьля допыту невядомыя гвалтам адвезьлі мяне ў псыхіятрычную лякарню».

У псыхіятрычнай лякарні актывістку ўтрымлівалі да 26 сакавіка. Вызвалілі яе пасьля таго як маці, журналісты й праваабаронцы пачалі патрабаваць гэтага. Пасьля вызваленьня Крысьціна Шацікава паведаміла, што яе ўвесь гэты час трымалі прывязанай да ложка й калолі нейкі наркотык. Пазьней стала вядома, што гэта быў прэпарат сібазон. Магілёўскія суды так і ня выявілі тады, хто даў загад завезьці актывістку ў лякарню і ўтрымліваць там.

На Плошчы Крысьціна Шацікава таксама была сярод пацярпелых. Яе затрымалі. Жорстка зьбілі. З ізалятара часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна з моцным крывападцёкам даставілі ў бальніцу. Там яна прабыла тры дні. Пасьля таго як даведалася, што зь лякарняў людзей вязуць назад у турму, настаяла, каб яе заўчасна выпісалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG