Больш за тысячу беларускіх турыстаў на сёньняшні дзень знаходзяцца ў Эгіпце. Гэтую лічбу ў інтэрвію БелТА назваў прэсавы сакратар Міністэрства спорту і турызму Беларусі Віталь Сямашка. Міністэрства зьвяртаецца да грамадзянаў Беларусі з заклікам устрымацца ад паездак у Эгіпет, а хто ўжо адпачывае на курортах — каб не пакідалі іх і ня ехалі ў Каір.
Сямашка таксама сказаў, што беларусы не сьпяшаюцца адмаўляцца ад загадзя набытых тураў. Толькі 3–5 працэнтаў скасавалі свае паездкі. Чыноўнік падкрэсьліў, што ня мае інфармацыі пра тое, што турфірмы не кампэнсуюць выдаткі тым, хто адмовіўся ад тураў. Паводле беларускага заканадаўства, турфірмы ў такім выпадку абавязаныя вярнуць грошы за здадзеныя пуцёўкі, бо гэтая паслуга можа нанесьці шкоду жыцьцю, здароўю і маёмасьці.
У Каіры і іншых буйных гарадах Эгіпту працягваюцца хваляваньні. Тысячы маніфэстантаў патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака.