Нідэрлянды спынілі ўсе дачыненьні з Тэгеранам – на знак пратэсту супраць пакараньня сьмерцю ў Іране жанчыны, якая мела іранска-галяндзкае грамадзянства. Гаага назвала выкананьне сьмяротнага прысуду "барбарскім актам".
У суботу іранскае тэлебачаньне паведаміла, што 45-гадовая Захра Бахрамі была павешаная паводле выраку суду, які прызнаў яе вінаватай у гандлі наркотыкамі.
Жанчына была арыштаваная ў Іране ў 2009 годзе – пасьля таго, як, прыехаўшы зь Нідэрляндаў наведаць сваякоў, узяла ўдзел у пратэстах іранскай апазыцыі.
Дачка Бахрамі заявіла, што абвінавачаньні супраць яе маці – сфальшаваныя.