Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: сутычкі аднавіліся


У Эгіпце сёньня раніцай аднавіліся жорсткія сутычкі паміж сіламі бясьпекі і ўдзельнікамі масавых акцыяў пратэсту. З Каіру паведамляюць, што паліцыя страляла па дэманстрантах, якія зноў сабраліся ў цэнтры гораду. Колькасьць загінулых і параненых пакуль невядома. Тэлеканал “Аль-Джазіра” перадаў, што ў часе мінулых сутычак толькі ў Александрыі загінулі болей як 20 чалавек.

Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта краіны Хосьні Мубарака. Учора Мубарак, які знаходзіцца на пасадзе амаль 30 гадоў, аб’явіў аб адстаўцы ўраду. Склад новага кабінэту мае быць аб’яўлены сёньня.
XS
SM
MD
LG