У сталіцы Эгіпту Каіры, ня гледзячы на ўведзеную ўладамі камэнданцкую гадзіну, працягваюцца акцыі пратэсту, у якіх бяруць удзел тысячы чалавек.
Паведамляецца пра новыя сутыкненьні з паліцыяй дэманстрантаў, якія патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака. Гарыць штаб-кватэра кіроўнай партыі краіны. У розных раёнах Каіру чутныя стрэлы.
У Каір увечары ў пятніцу былі ўведзеныя вайсковыя часткі.
Дэманстрацыі і сутыкненьні з паліцыяй працягваліся сёньня і ў іншых гарадах Эгіпту. Хваляваньнямі ахопленыя каля паловы правінцыяў краіны.
Улады перакрылі ў краіне доступ да інтэрнэту, з перабоямі працуе мабільная сувязь.