Пасланец ЗША Джэймс Стэйнбэрг праводзіць перамовы ў Пэкіне ў межах намаганьняў для стабілізацыі абстаноўкі на Карэйскай паўвысьпе. Вашынгтон спадзяецца, што кітайскія ўлады, якія падтрымліваюць сяброўскія стасункі з КНДР, дапамогуць пераканаць Пхэньян вярнуцца за стол перамоваў у праблеме яго ядзернай праграмы, а таксама адмовіцца ад наступных узброеных правакацыяў.
Паведамляецца, што сёньня КНДР прапанавала Паўднёвай Карэі правесьці міжпарлямэнцкія перамовы дзеля нармалізацыі адносінаў.
Паведамляецца, што сёньня КНДР прапанавала Паўднёвай Карэі правесьці міжпарлямэнцкія перамовы дзеля нармалізацыі адносінаў.