Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждума Расеі завяршае працу над законам "аб паліцыі"


Дзярждума Расеі плянуе завяршыць сёньня працу над прэзыдэнцкім законапраектам "Аб паліцыі".

Чакаецца, што дакумэнт будзе разгледжаны ў другім і адразу ў трэцім, заключным, чытаньні.

Пасьля першага чытаньня ў сьнежні летась тэкст законапраекту пацярпеў істотныя зьмены, – адзначае "Інтэрфакс". У прыватнасьці былі ўлічаныя заўвагі прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці, апазыцыі і экспэртаў, якія выступілі супраць нормы аб так званай "прэзумпцыі законнасьці дзеяньняў супрацоўнікаў паліцыі".

Актывісты апазыцыі зьбіраюцца правесьці сёньня шэраг адзіночных пікетаў супраць новага закону.
XS
SM
MD
LG