Эгіпецкая паліцыя змагаецца з дэманстрантамі ў некалькіх гарадах Эгіпту, дзе сёньня працягваюцца акцыі пратэсту.
Прыхільнік рэформаў у Эгіпце і былы кіраўнік МАГАТЭ, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Мухамэд эль-Барадэй сёньня вярнуўся на радзіму, каб далучыцца да апазыцыйных актывістаў.
Мухамэд эль-Барадэй сказаў журналістам у Вене перад вылетам у Эгіпет: “Я накіроўваюся туды, каб упэўніцца, што ўсё будзе вырашана мірным шляхам, я на гэта спадзяюся. Калі рэжым выкарыстае сілу, гэта будзе цалкам немэтазгодна і ў выніку створыць вельмі жахлівую сытуацыю”.
Мухамэд эль-Барадэй заявіў, што гатовы “кіраваць зьменамі ў Эгіпце”.
Сілы бясьпекі застрэлілі сёньня аднаго з пратэстоўцаў, бэдуіна, на паўночы рэгіёну Сінай ў Эгіпце. Усяго з аўторка, калі прайшлі першыя выступленьні, загінулі пяць чалавек, у іх ліку адзін паліцыянт.
У краіне трэці дзень працягваюцца антыўрадавыя акцыі з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака, які знаходзіцца пры ўладзе каля 30 гадоў.
Затрымана каля 860 удзельнікаў пратэстаў, у якіх, галоўным чынам, брала ўдзел моладзь.