Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Емэн: тысячы людзей патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта


У сталіцы Емэну Сане сёньня адбыліся шматтысячныя дэманстрацыі пратэсту з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Алі Абдалы Салеха, які знаходзіцца ва ўладзе болей як 30 гадоў. Пратэстоўцы выкрыквалі антыўрадавыя лёзунгі, а таксама ўзгадвалі апошнія падзеі ў Тунісе, дзе ў выніку масавых выступаў быў зрынуты прэзыдэнт Бен Алі.

Арганізітары маніфэстацыяў заклікалі студэнтаў і прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацыяў выказаць пратэст супраць карупцыі і эканамічнай палітыкі емэнскага ўраду.
XS
SM
MD
LG