Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы заклікаюць Кіргізстан перагледзець прысуды ўзбэкам


Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заклікала Вярхоўны суд Кіргізстану вярнуць на перагляд судовую справу аб забойствах, зьдзейсьненых мінулым летам падчас міжэтнічных забурэньняў на поўдні краіны.

Раней кіргіскі суд ніжэйшай інстанцыі прызнаў восем этнічных узбэкаў, уключна са знаным мясцовым праваабаронцам, вінаватымі ў нападах на міліцыянтаў і забойстве аднаго зь іх.

Абвінавачаныя сьцьвярджаюць, што сьледчыя выкарыстоўвалі супраць іх катаваньні і пагрозы.
XS
SM
MD
LG