Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: разгон дэманстрацыі


У цэнтры сталіцы Эгіпту паліцыя разагнала шматысячную дэманстрацыю з выкарыстаньнем сьлезацечнага газа і дубінак. Ёсьць затрыманыя. Маніфэстанты патрабавалі адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака, які знаходзіцца ва ўладзе амаль 30 гадоў. Людзі абвінавачваюць яго ў карупцыі і абураюцца нізкім узроўнем жыцьця.

У аўторак антыўрадавыя выступы адбыліся і ў шэрагу іншых гарадоў краіны. Два дэманстранты і паліцыянт загінулі ў сутычках. Удзельнікі акцыяў заяўлялі, што іх натхніў прыклад Тунісу, дзе ў выніку нядаўніх масавых хваляваньняў быў зрынуты прэзыдэнт Бен Алі.
XS
SM
MD
LG