Адпаведная заява ў Чыгуначны райвыканкам Віцебску ўжо падрыхтавана. Але далучыцца да гэтай ініцыятывы мясцовыя актывісты прапануюць усім дэмакратычным структурам па ўсёй Беларусі.
Заяву на імя старшыні Чыгуначнага райвыканкаму падпісалі віцебскія давераныя асобы і кіраўнікі выбарчых штабоў зьняволеных кандыдатаў — Андрэя Саньнікава, Уладзімера Някляева, Мікалая Статкевіча, Аляксея Міхалевіча, а таксама давераная асоба Дзьмітрыя Вуса віцебская актывістка Алена Фаміна і Тацяна Севярынец, каардынатарка выбарчага штабу Віталя Рымашэўскага, маці зьняволенага палітыка Паўла Севярынца.
Свае подпісы пад зваротам у райвыканкам паставілі і некалькі віцебскіх дэмакратычных актывістаў, у тым ліку сябар Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў. У час выбарчай кампаніі ён выступаў за байкот прэзыдэнцкіх выбараў, але цяпер лічыць неабходным падтрымаць рэпрэсаваных уладамі былых кандыдатаў.
Акцыю прапануюць правесьці 13 лютага ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў — гэтае месца адмыслова вызначана райвыканкамам для масавых імпрэзаў. Адказнасьць за парадак і чысьціню бярэ на сябе асабіста Хрыстафор Жаляпаў, віцебскі каардынатар руху "За свабоду" — ягонае пісьмовае абавязаньне прыкладаецца да заявы ў райвыканкам.
Яшчэ адзін з арганізатараў, Аляксей Гаўруцікаў, распавёў "Свабодзе", што лісты, у якіх прапануецца правесьці акцыі салідарнасьці паўсюдна, ужо разасланыя сябрам партыі "Народная Грамада" і БСДП (Грамада), а таксама прадстаўнікам руху "За свабоду" ў розныя гарады Беларусі.