Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: забітыя 18 чалавек


У ірацкім горадзе Кербела і яго прымесьцях сёньня ў выніку выбухаў двух аўтамабіляў загінулі, як найменей, 18 чалавек. У першым выпадку на аўтастаянцы, дзе спыніліся аўтобусы з мусульманамі-шыітамі, загінулі 6 чалавек. У выніку другога выбуху, які адбыўся ў іншым раёне гораду, загінулі як найменей 12 чалавек.

Тысячы чалавек прыбылі ў сьвяты для мусульманаў-шыітаў горад Кербела для ўдзелу ў рэлігійным сьвяце.
XS
SM
MD
LG