Прэзыдэнт Узбэкістану Іслам Карымаў сустрэнецца сёньня ў Брусэлі зь кіраўніцтвам Эўразьвязу і НАТО.
Па выніках перамоваў з ачольнікам Эўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу плянуецца, што бакі падпішуць мэмарандум аб супрацоўніцтве ў галіне энэргетыкі.
На сустрэчы з Генэральным сакратаром НАТО Андэрсам Фог Размусэнам будуць абмяркоўвацца пэрспэктывы ўзаемадзеяньня Ўзбэкістану з Паўночнаатлянтычным альянсам, у прыватнасьці – ў памежным з Узбэкістанам Аўганістане.
Праваабаронцы скрытыкавалі рашэньне лідэраў ЭЗ і НАТО сустрэцца з прэзыдэнтам Узбэкістану, указваючы на шматлікія парушэньні правоў чалавека ў гэтай краіне.