Прэсавы прадстаўнік Эўракамісіі Алівер Бэйлі сёньня паведаміў, што правы чалавека будуць на першым месцы ў часе візыту прэзыдэнта Узбэкістану Іслама Карымава ў Брусэль у наступны панядзелак.
Карымаву быў забаронены ўезд у Эўразьвяз у 2005 годзе пасьля міжнароднага расьсьледаваньня забойства сотняў дэманстрантаў у Андыжане.
Санкцыі былі прыпыненыя у 2009 годзе, але праваабаронцы цьвердзяць, што парушэньні правоў чалавека працягваюцца.
Паводле Бэйлі, у цэлым Эўразьвяз вырашыў спыніць палітыку ізаляцыі адносна Узбэкістану, і перайсьці да крытычнага дыялёгу.