У Гаіці затрыманы былы дыктатар гэтай краіны Жан-Клод Дзювалье, вядомы як “Бэйбі Док”.
Паліцыянты сёньня забралі Дзювалье з гатэлю ў Порт-а-Прэнсе, дзе былы дыктатар часова спыніўся, вярнуўшыся пасьля 25-гадовага выгнаньня. Прычыны затрыманьня пакуль не паведамляюцца.
Раней сёньня Дзювалье сустракаўся з прадстаўнікамі праваахоўчых ворганаў, якія задавалі яму пытаньні адносна меркаванай датычнасьці Дзювалье да карупцыі.
Праваабаронцы заклікаюць цяперашнія ўлады Гаіці арыштаваць Дзювалье, якога падазраюць у катаваньнях і забойствах тысячаў людзей у часе ягонага кіраваньня ў 1970-80-х гг.