Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тунісе ўрадоўцы выйшлі з партыі зрынутага прэзыдэнта


У Тунісе часовы выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Фуад Мэбазаа і прэм’ер-міністар Мухамад Ганушы абвясьцілі, што пакідаюць партыю зрынутага нядаўна прэзыдэнта Бэн Алі.

Раней Ганушы, якога крытыкуюць за захаваньне ключавых пасадаў у новым урадзе за прыхільнікамі Бэн Алі, заявіў, што чальцы новага кабінэту не маюць дачыненьня да мінулых рэпрэсіяў.

Сёньня новы ўрад нацыянальнай еднасьці пакінулі 4 міністры апазыцыі на знак пратэсту супраць таго, што не адбылося поўнага абнаўленьня ўраду.

Раней сёньня паліцыя ўжыла сьлезацечны газ для разгону мітынгу пратэсту супраць удзелу міністраў папярэдняга кабінэту ў новым ўрадзе.
XS
SM
MD
LG