Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане забітая супрацоўніца паліцыі зь сям'ёй


На паўночным захадзе Пакістану ваяўнікі сёньня забілі супрацоўніцу паліцыі і пецярых яе сваякоў.

Па дадзеных уладаў правінцыі Хайбэр-Пухтунхва, 50-гадовая Шамшад Бэгум раней атрымлівала пагрозы з боку радыкальных ісламістаў, якія патрабавалі ад яе сысьці з працы ў паліцыі.

Талібы і прыхільнікі "Аль-Каіды", якія дзейнічаюць на паўночным захадзе Пакістану, часта нападаюць на супрацоўнікаў сіл бясьпекі ды іх сваякоў.
XS
SM
MD
LG