Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Тунісу паабяцаў не пераабірацца


Прэзыдэнт Тунісу Зін аль-Абідзін бэн Алі ў тэлезвароце заявіў, што ня мае намеру прымаць удзел у выбарах у 2014 годзе.

Зін аль-Абідзін бэн Алі, які знаходзіцца пры ўладзе блізу 23 гадоў, паабяцаў пачаць будаўніцтва больш адкрытага і дэмакратычнага грамадзтва ў Тунісе.

Зараз у краіне адбываюцца самыя маштабныя забурэньні за апошнія дзесяцігодзьдзі. У панядзелак улады загадалі зачыніць усе школы ды ўнівэрсытэты, у краіне ўведзена камэнданцкая гадзіна.
XS
SM
MD
LG