У нядзелю 9 студзеня пасьля архірэйскае літургіі ў катэдральным саборы сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку, у парафіяльнай залі, адбылася калядная ялінка для дзяцей з удзелам іх бацькоў.
У катэдры сабраліся беларускія эмігранты зь Нью-Ёрку і яго ваколіцаў.
Дзеці сьпявалі песьні, расказвалі вершы і атрымлівалі за гэта падарункі ад Сьвятога Мікалая, потым разам з бацькамі вадзілі карагод. Усе ўдзельнікі сьпявалі калядкі. А пасьля слухалі калядныя песьні ў выкананьні славутага эмігранцкага сьпевака Данчыка.