Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан: забойца губэрнатара "дзейнічаў сам"


Целаахоўнік лібэральнага губэрнатара пакістанскай правінцыі Пэнджаб, які забіў свайго патрона, прызнаўся, што дзейнічаў з уласнай ініцыятывы, паведамляе тамтэйшая паліцыя.

Выступаючы перад судом Малік Мумтаз Хусаін Кадры сказаў, што забіў губэрнатара Салмана Тасіра ў імя рэлігіі, бо той выступаў за зьмякчэньне закону аб блюзьнерстве. Закон, у прыватнасьці, прадугледжвае сьмяротнае пакараньне за абразу ісламу.

Чальцы кіроўнай у краіне Народнай партыі Пакістану, да якой належаў забіты, выказваюць меркаваньне, што здачынства магло стаць вынікам змовы і патрабуюць глыбейшага расьсьледаваньня дзеяньняў службаў бясьпекі.

Многія пакістанцы называюць забойцу губэрнатара героем. У нядзелю больш за 50 тысяч чалавек выйшлі на вуліцы найбуйнейшага гораду краіны Карачы з патрабаваньнем спыніць дыскусію аб рэфармаваньні законаў аб блюзьнерстве.
XS
SM
MD
LG