Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Босьнія-Герцагавіна "распадаецца"


Босьнія-Герцагавіна "распадаецца", заявіў Міларад Додзік, лідэр сэрбскай аўтаноміі ў Босьніі – Рэспублікі Сэрбскай. Паводле Додзіка распад адбываецца з-за таго, што Мусульманска-Харвацкая Фэдэрацыя і Рэспубліка Сэрбская, якія складаюць пасьляваенную Босьнію, не знайшлі згоды адносна ўнутранай структуры краіны.

Басьнійскія сэрбы сфармавалі ўласную адміністрацыю ў 1992 годзе, насуперак рашэньню мусульманаў і харватаў, якія складаюць большую частку насельніцтва гэтай краіны, абвясьціць незалежнасьць.

Дэйтонская дамова 1995 году, якая завяршыла грамадзянскую вайну ў Босьніі, узаконіла падзел дзяржавы на дзьве часткі, якіх аб'ядноўвае слабы апарат цэнтральнага кіраваньня.
XS
SM
MD
LG