Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ вітае рэфэрэндум аб самавызначэньні Паўднёвага Судану


Эўразьвяз вітаў гатовасьць Судану да заўтрашняга рэфэрэндуму па пытаньні аб самавызначэньні паўднёвых раёнаў краіны.

“Будучае галасаваньне надзвычай важнае для дасягненьня стабільнага міру ў рэгіёне”, -- падкрэсьліваецца ў заяве вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па зьнешней палітыцы Кэтрын Эштан.

Прэзыдэнт Судану Амар аль-Башыр заявіў раней, што адзьдзяленьне Паўднёвага Судану можа абярнуцца для яго насельніцтва доўгім пэрыядам нестабільнасьці.

Тым часам за дзень да пачатку галасаваньня прыйшлі паведамленьні аб нападзе на салдат сіл бясьпекі Паўднёвага Судану і гібелі чатырох чалавек. Адказнасьць за напад пакуль ніхто на сябе ня ўзяў. Улады аўтаномнага рэгіёну падазраюць у яго арганізацыі праціўнікаў рэфэрэндуму.
XS
SM
MD
LG