Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: экалягічная катастрофа ў Мэксыканскай затоцы – вынік эканоміі сродкаў


У ЗША экспэртная камісія пры прэзыдэнце прыйшла да высновы, што кіраўніцтва энэргетычнай кампаніі British Petroleum і яе партнэры сыстэматычна прымалі рашэньні аб эканоміі сродкаў, што, на думку дасьледчыкаў, прывяло 20 красавіка да катастрофы на нафтавай плятформе ў Мэксыканскай затоцы.

Ад выбуху на плятформе і пажару, які стаў яго наступствам – загінулі 11 чалавек. На працягу некалькіх месяцаў у воды Мэксыканскай затокі выцеклі мільёны тон нафты.
XS
SM
MD
LG