Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасажыры самалёта схапілі меркаванага тэрарыста


Пасажыры авіярэйсу Турэцкіх авіялініяў Осла-Стамбул схапілі меркаванага тэрарыста, які сьцьвярджаў, што мае бомбу і спрабаваў прабіцца да кабіны пілётаў.

Паведамляецца, што няўдалы захопнік быў туркам. Сьведкі распавядаюць, што празь некаторы час пасьля ўзьлёту ён апрануў маску і запатрабаваў вярнуцца ў Осла, пагражаючы падарваць самалёт.

Авіярэйс пасьпяхова прыстаў у Стамбуле. Пра пацярпелых у выніку сутычкі з нападнікам не паведамляецца.
XS
SM
MD
LG