Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэлегацыя Эўразьвязу наведае Азэрбайджан і Туркмэнію


Кіраўнік Эўрапейскай камісіі Жазэ Мануэл Барозу мае намер узначаліць дэлегацыю высокапастаўленых чыноўнікаў Эўразьвязу, якія пазьней у гэтым месяцы наведаюць Азэрбайджан і Туркмэнію.

У ходзе візыту будуць абмяркоўвацца пастаўкі прыроднага газу ў краіны Эўразьвязу па трубаправодзе "Набука", будаўніцтва якога павінна пачацца ў гэтым годзе. Брусэль разьлічвае на тое, што гэты праект дапаможа значна зьнізіць яго залежнасьць ад паставак расейскага паліва.

Праектная магутнасьць "Набука" – каля трыццаці аднаго мільярда кубамэтраў газу ў год.
XS
SM
MD
LG