Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане загінулі чатыры чалавекі ад выбухаў


На поўдні Аўганістану цягам мінулых сутак у выніку двух выбухаў загінулі чатыры чалавекі.

Аўганскія ўлады паведамілі, што трое цывільных жыхароў і супрацоўнік ААН загінулі, калі на шляху іх аўтамабіля выбухнула бомба. Інцэдэнт адбыўся у правінцыі Урузган у аўторак увечары.

Сёньня ў выніку выбуху загінуў вайсковец міжнародных сіл Аўганістану. Пакуль не паведамляецца, зь якой краіны быў загіблы вайсковец.
XS
SM
MD
LG