Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі ледакол вызваліў два з трох караблёў, закаваных ў ільды


Расейскія ледаколы вызвалілі сёньня два зь пяці караблёў, закаваных ў ільды непадалёк ад ўсходняга ўзьбярэжжа краіны.

Ледакол “Адмірал Макараў” пасьля вызваленьня ў Ахоцкім моры зь лядовага палону двух траўлераў ідзе на дапамогу тром іншым. На борце судоў, якія скаваныя ільдом ад 30 сьнежня, знаходзяцца больш як 400 чалавек. Міністэрства транспарту Расеі заявіла, што яны маюць дастатковыя запасы ежы, вады і паліва і небясьпекі для жыцьця людзей няма.
XS
SM
MD
LG