Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане забіты губэрнатар Пэнджаба


У Пакістане сёньня забіты губэрнатар найбольшай у краіне правінцыі Пэнджаб.

Салмаана Тасіра застрэліў у Ісьлямабадзе адзін зь ягоных ахоўнікаў. Напад адбыўся каля дома губэрнатара. У часе перастрэлкі параненыя пяць чалавек. Падазраваны нападнік быў арыштаваны.

Тасір належыў да вярхушкі ў галоўнай кіроўнай партыі – Народнай партыі і з’яўляўся блізкім прыхільнікам прэзыдэнта краіны Асіфа Алі Зардары. Ён таксама выступаў з крытыкай экстрэмізму ў Пэнджабе.
XS
SM
MD
LG