Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША скрытыкавалі закрыцьцё офісу АБСЭ ў Менску


ЗША скрытыкавалі ўлады Беларусі за закрыцьцё менскага офісу Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ).

Раней Нямеччына і Вялікая Брытанія таксама заклікалі Беларусь неадкладна перагледзець рашэньне аб спыненьні мандату офісу АБСЭ ў Менску. Яны заклікаюць беларускія ўлады не ісьці шляхам далейшай самаізаляцыі ад міжнароднай супольнасьці.

Офіс АБСЭ працаваў у Менску ад 1998 году.
XS
SM
MD
LG