Пасля 12-ці сутак арышту сёньня выйшаў на волю з гомельскага ІЧУ і спыніў галадоўку Валерый Сьляпухін — давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах-2010 Уладзімера Някляева, паведамляе БелаПАН.
Сьляпухін быў затрыманы 19 сьнежня ў Гомелі, час да суда правёў у ІЧУ, быў абвінавачаны ў нецэнзурнай лаянцы і арыштаваны. У знак пратэсту супраць несправядлівага рашэньня суду актывіст абвясьціў у ізалятары галадоўку.
Актывіста сустракалі з нацыянальнымі сьцягамі і музыкай сябры і аднадумцы. Бард Андрэй Мельнікаў прыйшоў сустракаць Сляпухіна з баянам і выканаў для яго "Варшавянку".
Паводле словаў Сьляпухіна, цяпер яго больш за ўсё хвалюе лёс Някляева, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Сёньня на волю з ІЧУ выйшаў таксама Юрый Захаранка — давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах-2010 Мікалая Статкевіча. Ён таксама быў затрыманы 19 снежня і пакараны 12 суткамі арышту "за нецэнзурную лаянку".
Юрый Клімовіч, давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага, арыштаваны на 15 сутак — таксама за "нецэнзурную лаянку".