Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызваленыя абодва затрыманыя 19 сьнежня ў Менску ўкраінцы


Другі грамадзянін Украіны, які быў затрыманы падчас акцый пратэсту 19 снежня, вызвалены сёньня", — паведаміў першы намеснік міністра замежных спраў Руслан Дземчанка, якога са спасылкай на выданьне "Украинская правда" цытуе БелаПАН.

Паводле яго слоў, гэта стала магчымым дзякуючы таму, што раней у МЗС быў выкліканы пасол Беларусі ва Ўкраіне Валянцін Вялічка, "якому было выказана настойлівае патрабаваньне ўкраінскага боку вызваліць грамадзян Украіны".

"Больш за тое, ніякіх доказаў іх віны беларускі бок так і не прадэманстраваў", — адзначыў Дземчанка.

Першы затрыманы ўкраінец, які адбыў 10-сутачны адміністрацыйны арышт, быў вызвалены 29 снежня.
XS
SM
MD
LG